Другі дзень праекта пачаўся з лекцыі па гісторыі Чарнавіцкага гета, якую прачытаў кіраўнік Музея яўрэйскай гісторыі і культуры Букавіны Мікола Кушнір. Удзельнікі даведаліся пра тое, як было арганізавана мясцовае гета, і прагледзелі інтэрв’ю з людзьмі, якія перажылі дэпартацыю. Гісторык паказаў шэраг архіўных дакументаў, а таксама карты, фотаздымкі і артыкулы ў мясцовых СМІ таго часу.
Настаўніца Чарнавіцкай школы № 41 Наталля Герасім прадставіла дапаможнік дыдактычных матэрыялах на тэму Халакоста і гета. Выступоўца прадэманстраваў успаміны аднаго з відавочцаў і абмеркаваў з прысутнымі, наколькі гісторыкі могуць давяраць такім крыніцам. Настаўніца прапанавала прысутным праверыць свае веды па гісторыі яўрэяў у выглядзе дыджытал гульні.
Завяршыўся другі дзень праекта выступам дацэнтаў кафедры журналістыкі Чарнавіцкага нацыянальнага ўніверсітэта. Рамана Пазюка, які правёў майстар-клас па выкарыстанні розных дыджытал платформаў, а таксама пазнаёміў прысутных з сучаснымі формамі мультымедыйнай журналістыкі – падкастамі, слайд-шоў, caption-відэа і г.д. Лілія Шуцяк падзялілася асаблівасцямі працы ў жанрах інтэрв’ю і рэпартажаў, у прыватнасці, яна распавяла пра тое, як падрыхтавацца да размовы, у якіх умовах яе праводзіць, а таксама як працягваць працу з сабраным матэрыялам.




















