10 кастрычніка 2020 года ўступны семінар дыджытал-праекта «Вымяраючы гета: Гродна – Чарнаўцы – Кішынёў» працягнуў сваю працу. Адбылася дыскусія маладых удзельнікаў з Рэспублікі Малдова з Ірынай Шыкаў, экспертам у галіне гісторыі яўрэяў Малдовы. Сярод асноўных тэм, якія абмяркоўваліся – гісторыя яўрэйскага гета і асоб, якія прайшлі праз яго, пытанні, звязаныя з агульным лікам ахвяраў Халакосту ў Бесарабіі, гісторыя Бесарабскай яўрэйскай супольнасці напярэдадні Другой сусветнай вайны і пад.
У другой палове дня ўдзельнікі праекта вывучалі разам з Вольгай Гнатковой, журналісткай NewsMaker, розныя фарматы мультымедыйнай журналістыкі (інтэрвью, лонгрыд, падкаст, онлайн-і відэарэпартажы і пад.). Таксама студэнты скарысталіся шанцам палепшыць свае ўменні пісаць тэксты, цікавыя як для сваіх аднагодкаў, так і для больш шырокай аўдыторыі.

_1604945449.jpg )

















_1604945783.jpg )