Палявыя даследаванні на тэрыторыі былога гета | Семінар у Кішынёве, дзень трэці


11-10-2020 | Alexandru Bejenaru

Трэці дзень уступнага семінара дыджытал-праекта «Вымяраючы гета: Гродна – Чарнаўцы – Кішынёў» быў прысвечаны правядзенню палявых даследаванняў. Удзельнікі з Рэспублікі Малдова, падзеленыя на тры падгрупы, кожная з якіх мела свае адмысловыя працоўныя заданні, паехалі на тэрыторыю былога Кішынёўская гета з мэтай падрабязнага вывучэння гэтых месцаў. У рамках гэтых мерапрыемстваў частка студэнтаў наведала помнік ахвярам гета ў Кішынёве, дзе студэнты зрабілі шмат фотаздымкаў і азнаёміліся бліжэй з тэрыторыяй, на якой будуць працаваць наступныя тыдня. У гэты ж час, іншая група ўдзельнікаў вывучала месцазнаходжанне і наведвала «камяні спатыкнення» ў Кішынёве, а менавіта – мемарыяльныя дошкі, якія ўсталяваныя на тратуары перад будынкамі ахвяр Халакосту.

Маладыя ўдзельнікі пазней абмеркавалі вынікі праведзеных палявых даследаванняў з Галінай Корман, каардынатарам праекта ў Рэспубліцы Малдова, Іонам Кепцене, экспертам ІТ і Аляксандрам Беженару, адказным за сувязі з грамадскасцю. Студэнты вызначылі асноўныя напрамкі і мэты мікра-праектаў і выказалі сваю гатоўнасць укараніць на практыцы ўсе веды, атрыманыя на працягу папярэдніх дзён уступнага семінара, а таксама выканаць тры мікра-праекты да другой паловы лістапада 2020 года.